Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІРАЛЮБАЎ (МИРОЛЮБОВ) Грыгорый Фёдаравіч 

МІРАЛЮБАЎ (МИРОЛЮБОВ) Грыгорый Фёдаравіч

[1873, в. Востраў Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — 14.12.1929, Масква, НКВД], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. служыў у Міхайлаўскай царкве в. Кісялёўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 2.9.1929 у  в.  Ачка Сергацкага р-на Ніжагародскай вобл. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 3.12.1929 за «контррэвалюцыйную прапаганду» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з інш. ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны 30.1.1993.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".