Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІЛАЎЗОРАЎ (МИЛОВЗОРОВ) Андрэй Васілевіч
[1875, в. Навасёлкі Спаскага пав. Разанскай губ., цяпер Спаскі р-н Разанскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў настаяцелем царквы в. Клапы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя (вёска не існуе) Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 7.1.1933. Асуджаны 1.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. № 20365-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 93]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.