Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІКАЛАЙ (ПАКРОЎСКІ) 

МІКАЛАЙ (ПАКРОЎСКІ)

[Мікалай Уладзіміравіч; 1851, Суздаль Уладзімірскай губ., цяпер райцэнтр Уладзімірскай вобл., Расія — 18.7.1933], архіепіскап. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Да 1902 выкладаў у мужчынскай і жаночай гімназіях Уладзіміра. З 1902 cлужыў ва Увазнясенскай царкве горада. Узнагароджаны санам протаіерэя. У чэрв. 1919 хіратанісаны ў епіскапа Глазаўскага, вікарыя Вяцкай епархіі, з 1921 епіскап Табольскі. 12.4.1925 падпісаў акт аб перадачы вышэйшай царкоўнай улады мітрапаліту Круціцкаму Пятру (Палянскаму), месцазахавальніку Патрыяршага прастола РПЦ. З 1925 епіскап Пскоўскі. З 1927 у  ссылцы. У крас. 1929 заняў Полацка-Віцебскую кафедру. Арыштаваны 24.3.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Тадулінская, д. 14. Асуджаны 14.7.1932 з  15  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. З лют. 1933 да 5(18).7.1933 кіраваў Іжэўскай епархіяй. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.9.1989. Групавая справа М. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД; Кривонос Ф., свящ. Очерки из истории Витебска 20 — 30 гг. ХХ ст. // Витебские Епархиальные Ведомости. 2001. № 1 (2). С. 27—28; http: // kuz1.pstbі.ccas.ru.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".