Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ
[Мікалай Сцяпанавіч; 4.5.1878, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — пасля 1937, ГУЛАГ]. свяшчэннамучанік. Беларус. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю (1899), рукапаложаны ў іерэя (1900). З 1901 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Парэчча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1911 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Барысаўскім Уваскрасенскім саборы. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Бродаўка Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. Арыштаваны ў 1933. Праз месяц вызвалены. Служыў у Андрэеўскім храме ў Барысаве (верагодна, да канца 1933). Неаднаразова выклікаўся ў АДПУ. Ад святара патрабавалі публічна адмовіцца ад сана. Зноў арыштаваны 15.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Калгасная, д. 21. На допытах вінаватым сябе не прызнаў. 30.11.1937 тройкай НКВД асуджаны да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа М. № 23534-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.