Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВИЧ) Уладзімір Вікенцевіч
[1859 — ?]. У 1890—1900-я г. член Ігуменскага аддзялення епархіяльнага настаўніцкага савета пры Мікалаеўскім брацтве. У 1920-я г. настаяцель Казанскай царквы в. Заспа Рэчыцкага пав., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 7.12.1929. Асуджаны 31.1.1930 да 3 гадоў высылкі ў Сібір. У 1933 тэрмін падоўжаны. Высланы ў Архангельскую вобл. Вызвалены 4.4.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.10.1989.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.