Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАРКОЎСКІ (МАРКОВСКИЙ) Іаан Іванавіч (Ісакавіч)
[1867, в. Дварэц Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Служыў дыяканам. Арыштаваны 27.11.1929. Асуджаны 13.1.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «кулак» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.11.1990 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: ДА Гомельскай вобл., ф. 152, воп. 5, сп. 2, л. 5, 18.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.