Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАЛЧАНАЎ (МОЛЧАНОВ) Уладзімір Дзмітрыевіч
[14.7.1906, Краснадар, Расія — ?]. протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Екацярынаслаўскае духоўнае вучылішча (1919), Краснадарскую школу 2-й ступені, Вышэйшыя курсы інжынераў шляхоў зносін пры Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарта (1926), Маскоўскую багаслоўскую акадэмію (1931), Маскоўскую кансерваторыю. У 1925 у Краснадары ажаніўся з Анастасіяй Фамінічнай Бакір. У 1931 абнаўленчым мітрапалітам Віталіем (Увядзенскім) рукапаложаны ў іерэя. На працягу 5 гадоў узнагароджаны протаіерэйствам, паліцай і мітрай. У 1937 арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў ППК. Пасля вызвалення ў 1947 прыняты ў зносіны з РПЦ. 23.10.1947 епіскапам Данецкім і Варашылаградскім Ніканам (Пеціным) перарукапаложаны ў дыякана, 24.10.1947 — у іерэя. 2.8.1948 узведзены ў сан протаіерэя з ускладаннем нагруднага крыжа і прызначаны епархіяльным сакратаром Данецкай епархіі. З 25.10.1947 другі святар Мікалаеўскага кафедральнага сабора ў Варашылаваградзе. З 23.3.1948 настаяцель Варашылаваградскага Петра-Паўлаўскага храма. З 16.11.1948 служыў у Мікалаеўскай царкве Жданава (Марыупаля) Данецкай вобл., Расія. З 17.5.1950 па ўласным прашэнні пераведзены ў Гродзенска-Брэсцкую епархію і прызначаны настаяцелем Казанскага храма в. Толкава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Не атрымаўшы на працягу некалькіх месяцаў дазволу на прапіску ў памежнай зоне, выехаў у Вялікалуцкую епархію (Пскоўская вобл., Расія). Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 523.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.