Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Мітрафан 

ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Мітрафан

[1876, в. Даўгаполле Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], верагодна, брат Аляксандра Ляшкевіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. Выкладаў Закон Божы ў царкоўна-прыходскай школе в. Халамер’е Гарадоцкага пав. У 1920-я г. настаяцель Успенскага храма в. Азаркава таго ж пав., Успенскай царквы в. Белахвостава Невельскага пав., цяпер Пскоўская вобл., Расія, Успенскага храма в. Віраўля Гарадоцкага пав. Меў жонку Антаніну (56 гадоў), сыноў: Міхаіла (22, манцёр Белэнерга), Дзмітрыя (18), дачку Зінаіду (18). З 1935 працаваў аграншчыкам на Віцебскім цагляным заводзе № 2. Арыштаваны 19 або 24 верас. 1937 у Віцебску па адрасе: вул. 3-я Гутараўская, д. 34 або 35. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".