Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЯХ Фёдар Сцяпанавіч
[1890 (паводле інш. звестак 1884), в. Зелянковічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 14.11.1937, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў народнае вучылішча. У 1920-я г. дыякан Свята-Троіцкага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 14.8.1930 у в.Гарохавічы (цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл.). Асуджаны 26.10.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 6 месяцаў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення служыў ва Уваскрасенскай царкве ў Глуску. Зноў арыштаваны 19.9.1937. Прыгавораны тройкай НКВД 8.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 12206; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989, па другой (№ 8162-сн; захоўваецца тамсама) 26.7.1956.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
[Паводле кнігі: т. II, с. 51]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.