Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛОБАЧ Ціт Паўлавіч
[1873, Барысаў Мінскай губ. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Член царкоўнага савета Андрэеўскага храма ў Барысаве. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Дымкі, д. 20. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Л. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.