Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛАЎРОЎСКІ (ЛАВРОВСКИЙ) Яўгеній Мікалаевіч
[1896, Віцебск — ?], свяшчэннаслужыцель. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. Служыў у адным з храмаў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 8.8.1937 у Дуброўне Віцебскай вобл. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД як «член антысавецкай царкоўнай групоўкі» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.