Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛАБЯК (ЛОБЯК) Емяльян Іванавіч 

ЛАБЯК (ЛОБЯК) Емяльян Іванавіч

[1877, Магілёў — 2.4.1938, Магілёў, НКВД]. Беларус. Да арышту стараста адной з цэркваў Магілёва. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 17.2.1938. Асуджаны з шэрагам свяшчэннаслужыцелей 9.3.1938 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю супраць мерапрыемстваў савецкай улады» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1960 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Л. і інш. № 9105 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

11.11.1936 органамі НКВД арыштаваны кладаўшчык Магілёўскай шаўковай фабрыкі Лабяк Сцяпан Іванавіч (н. 2.8.1880 у Магілёве), верагодна, брат Емяльяна Лабяка. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай дзейнасці». У перыяд з 7.12.1936 да 11.1.1937 пастановай пракурора Магілёва справа Л. (№ 3413; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".