Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ШЭПЕЛЕЎ (ШЕПЕЛЕВ) Герасім Давыдавіч 

ШЭПЕЛЕЎ (ШЕПЕЛЕВ) Герасім Давыдавіч

[1889, в. Новае Сяло Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 6.12.1966], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1913—18 працаваў на Віцебскай чыгунцы. Некаторы час быў паслушнікам Маркава Свята-Троіцкага манастыра. Потым служыў псаломшчыкам у Віцебскай Петра-Паўлаўскай царкве. З жонкай Еўдакіяй Данілаўнай гадаваў двое дзяцей. Рукапаложаны ў дыякана (1922), іерэя (1933). Служыў у Казанскім храме ў Віцебску. У 1930-я г. пераведзены ў Пакроўскую царкву в. Мядзведкава Лакнянскага р-на Пскоўскай вобл. Арыштаваны 8.8.1937. Пад следствам знаходзіўся ў Віцебскай турме НКВД. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.9.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1947. Вярнуўся на Пскоўшчыну. Служыў у храме на Міхайлаўскім пагосце, потым, як і да вайны, у царкве в. Мядзведкава. Пахаваны ля Пакроўскага храма. Рэабілітаваны 30.6.1998.

Кр.: Псковский синодик пострадавших за веру Христову в  годину гонений священноцерковнослужителей, монашествующих и мирян Псковской епархии ХХ столетия. Москва — Псков, 2005.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".