Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ЧАРНІЦКІ (ЧЕРНИЦКИЙ) Ціхан Васілевіч
[1872, Мінская губ. — ?], протаіерэй. З сям’і псаломшчыка. Скончыў Гродзенскую духоўную семінарыю. Служыў у адной з цэркваў Мінскай (?) епархіі. Арыштаваны ў 1929. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Паўночны край. Зноў арыштаваны 12.7.1931. Прыгавораны 2.11.1931 як «актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі канцлагер АДПУ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.