Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ХРЫСЦІНА СЦЕХ (СМЕХ)
[1888, Гродзенская губ. — 23.10.1942, ГУЛАГ], манахіня. З 1903 паслушніца Сурскага Іаана-Багаслоўскага манастыра (цяпер Архангельская вобл.). Прыняла манашаскі пострыг. Пасля закрыцця манастыра жыла на яго тэрыторыі. Удзельнічала ў тайных богаслужэннях. Арыштавана 16.11.1941. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.5.1942 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 10.4.1958.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.