Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ПІСКАНОЎСКІ (ПИСКАНОВСКИЙ) Мікалай Акімавіч
[1887, в. Сцяпанкі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 1932 (?), ГУЛАГ], протаіерэй. Скончыў Віленскую (Літоўскую) духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Гродзенскай епархіі. У 1914 пераведзены ў царкву в. Іванаўка Александрыйскага пав. Херсонскай губ., цяпер Украіна. Узведзены ў сан протаіерэя. Прызначаны настаяцелем Успенскага сабора г. Александрыя. Арыштаваны ў 1923. Асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Палтаву. У 1925 зноў прыгавораны да высылкі. У трэці раз арыштаваны і асуджаны ў 1927. З чэрв. 1927 у высылцы ў Варонежы. 10.5.1928 у чарговы раз арыштаваны і 30.8.1928 прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. 12.10.1931 пасля сканчэння тэрміну пакарання асуджаны да высылкі ў Паўночны край (Котлас). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 19.10.1992.
Жонка святара Клаўдзія Пятроўна н. ў 1888. Скончыла Віленскае епархіяльнае вучылішча. Працавала настаўніцай. Арыштавана 12.2.1930. Асуджана 28.7.1930 да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. 8.3.1934 вызвалена з канцлагера і адпраўлена ў ссылку ў Архангельск. У 1937 прыгаворана з дачкой Ксеніяй да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД. У 1943 вызвалена смяротна хворай. Памерла ў 1944. Яе асабовая справа захоўваецца ў архіве УФСБ Архангельскай вобл.
Дачка святара Ксенія н. ў 1915. У зняволенні правяла больш за 20 гадоў. Вызвалена 1.11.1955. Рэабілітавана, як і маці, 9.1.1958.
Кр.: http://kuz1.pstbi.ccas.ru; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.