Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ІАНІКІЯ ШАПКІНА (ШАПКИНА)
[1863, Полацк Віцебскай губ. — 23.8.1937, Цвярская вобл., турма НКВД], манахіня. З духоўнага саслоўя. У 1880 паступіла ў Пакроўскі Вярбілаўскі жаночы манастыр, у якім падвізалася больш за 40 гадоў. Арыштавана ў 1931. Асуджана калегіяй АДПУ як «удзельніца контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да высылкі з памежнай тэрыторыі. Зноў арыштавана 12.8.1937. Прыгаворана 21.8.1937 тройкай НКВД Калінінскай вобл. да ВМП. Расстраляна з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей. Рэабілітавана 22.9.1989.
Кр.: Псковский синодик пострадавших за веру Христову в годину гонений священноцерковнослужителей, монашествующих и мирян Псковской епархии ХХ столетия. Москва — Псков, 2005.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.