Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КУЧЫНСКІ (КУЧИНСКИЙ) Мікалай Іванавіч 

КУЧЫНСКІ (КУЧИНСКИЙ) Мікалай Іванавіч

[1886, в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1914 настаяцель Пакроўскай царквы в. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. служыў у Свята-Троіцкім храме в. Бродаўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 10.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і  інш. № 25696-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".