Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КУРНЕВІЧ (КУРНЕВИЧ) Іаан Фаміч 

КУРНЕВІЧ (КУРНЕВИЧ) Іаан Фаміч

[1862 — 27.10.1937, Смаленск, турма НКВД], святар, верагодна, брат Іосіфа Фаміча Курневіча* . Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Арыштаваны 4.10.1937 у в.  Асінаўка Хіславіцкага р-на, Расія. Асуджаны 18.10.1937 са святаром Грыгорыем Мулерам, дыяканам Васіліем Пашыным тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Смоленский мартиролог.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10-я г. настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы в.?Грушэц (?) (тагачасны паштовы адрас: ст. Крупка) Сенненскага пав. Магілёўскай губ.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".