Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КУНІЦКАЯ (КУНИЦКАЯ) Марфа Дамінікаўна 

КУНІЦКАЯ (КУНИЦКАЯ) Марфа Дамінікаўна

[1901, Мінск — ?], манахіня, сястра Магдаліны (Куніцкай). Скончыла пачатковую школу. Да 1923 прыхаджанка Іаанаўскага манастыра. У 1920-я г. асуджана за неўнясенне кватэрнай платы. Працавала бракоўшчыцай на фабрыцы «Чырвоны сцяг». Удзельнічала ў тайных богаслужэннях. Зноў арыштавана ў сак. 1932. Асуджана не была. 22.3.1932 вызвалена з-пад аховы. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".