Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КУЛЯШОВА (КУЛЕШОВА) Марыя Іванаўна 

КУЛЯШОВА (КУЛЕШОВА) Марыя Іванаўна

[1892, в. Сядзіч Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 14.3.1932. Асуджана калегіяй АДПУ 3.9.1932 як «удзельніца контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Магілёўскай вобл. Беларусі 16.1.1989. Групавая справа К. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".