Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КСЯНДЗОЎ (КСЕНДЗОВ) Сергій Іванавіч
[1886, в. Баркі Аршанскага ці Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. (паводле інш. звестак в. Вялікае Сяло (Юзафполле) Сенненскага пав. Магілёўскай губ.) — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1910), рукапаложаны ў іерэя. З 1911 настаяцель Успенскай царквы в. Вялікае Сяло Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 2.4.1934 служыў у Ільінскім храме ў Оршы Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.2.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.