Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КРЭМЕНЬ (КРЕМЕНЬ) Іаан Іванавіч
[1886, в. Калодніца Чарэйскай вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Дудаковічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1930 у в. Пасырава Круглянскага р-на. Асуджаны 12.3.1930 за «антысавецкую агітацыю супраць калгасаў і рэлігійную агітацыю сярод моладзі» да 5 гадоў ППК. Зноў арыштаваны 23.4.1936 у Оршы Віцебскай вобл. Прыгавораны 6.9.1936 са святаром Пятром Жукоўскім паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 20944-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой (захоўваецца тамсама) 11.3.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.