Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КРУК Вольга Ігнатаўна 

КРУК Вольга Ігнатаўна

[1895, в. Цецеравец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 31.1.1931. Асуджана 4.7.1931 са святаром царквы Аляксандрам Юнацкевічам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".