Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КРАЎЧАНКА (КРАВЧЕНКО) Міхаіл Грыгор’евіч 

КРАЎЧАНКА (КРАВЧЕНКО) Міхаіл Грыгор’евіч

[16.11.1901, в. Малінаўка Дзвінскага пав. Віцебскай губ. — 1945 (?), Рыга, турма НКВД], святар. Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю (1931). Служыў у Рыжскіх прыходах. З 1941 у Рыжскай Унутранай Праваслаўнай Місіі. Арыштаваны ў 1944 за «ўдзел падчас нямецкай акупацыі ў Беларускім камітэце». Пад следствам знаходзіўся ў Рыжскай турме НКВД. Загінуў у зняволенні ад туберкулёза.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".