Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КОРАНЬ - КАРНЕЎСКІ (КОРЕНЬ-КОРНЕВСКИЙ) Ілья Карпавіч 

КОРАНЬ - КАРНЕЎСКІ (КОРЕНЬ-КОРНЕВСКИЙ) Ілья Карпавіч

[1872, в. Забор’е Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Да арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Дрыса Віцебскай губ., з 1962 Верхнядзвінск, райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.11.1937 у Дрысе па адрасе: вул. Кааператыўная, д. 8. Асуджаны 29.11.1937 з жонкай Анастасіяй Якаўлеўнай Савіцкай і святарамі Паліеўктам Валюжынічам, Ігнатам Фраловым тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 21277-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".