Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КОЗЫРАЎ (КОЗЫРЕВ) Міхаіл Грыгор’евіч
[1886, мяст. Камень Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 1930 (?), Віцебск, турма АДПУ]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1911—12 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Зародзішча Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. У 1920-я г. служыў у Петра-Паўлаўскім храме в. Будніца Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Веліжскі р-н Смаленскай вобл., Расія. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 6.1.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Аўгустам Маспалам (н. ў 1897), Гаўрылам Матаронкам (1884), Мікітай Сапуновым (1886), Піліпам Сапуновым (1896), Ягорам Сідуновым (1899), Іванам Берзіным (1877), яго сынам Мікалаем Берзіным (1911), Аляксандрам Бурнасекам (1896), Пятром Гогам (1881), Аляксандрам Задраўскім (1896), Іванам Хашчовым (1878). Асуджаны 23.2.1930 са святарамі Серафімам Захаравым, Аляксандрам Румянцавым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.10.1963 Віцебскім абл. судом. Групавая справа К. і інш. № 12678-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.