Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КЛІНДУХОЎ (КЛИНДУХОВ) Леанід Васілевіч 

КЛІНДУХОЎ (КЛИНДУХОВ) Леанід Васілевіч

[1891, в Свяцілавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — 23.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. Верагодна, сын Васілія Філіпавіча Кліндухова* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы ў мяст. Расасна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Пятром Мамыкам, Дзімітрыем Розавым, Міхаілам Саракалетавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 6.8.1937 і 29.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.6.1989, па другой 6.5.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У? 1900—10-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Нямкі 5-й? акругі Гомельскага пав. (тагачасны паштовы адрас: ст. Свяцк Чарнігаўскай губ.).

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".