Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КЛЕСАЎ (КЛЕСОВ) Канстанцін Аляксандравіч 

КЛЕСАЎ (КЛЕСОВ) Канстанцін Аляксандравіч

[1889, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля (?). Верагодна, скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Багародзіцкай царквы в. Галоўчыцы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.2.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Іларыёнам Карпалавым (1882), Андрэем Ляшчовым (1863), Маркам Пятрочанкам (1881), Сцяпанам Пятрочанкам (1877), Паўлам Саўчанкам (1875). Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.6.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 11186 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

19.11.1937 у в. Фокіна Віцебскага р-на арыштаваны настаўнік няпоўнай СШ в. Войтава Віцебскага р-на Клесаў Уладзімір Аляксандравіч, верагодна, брат Канстанціна Клесава. 27.11.1937 асуджаны тройкай НКВД за «сувязь з антысавецкімі элементамі» да 10  гадоў ППК і этапаваны ў Нова-Чуйскі асобы канцлагер НКВД Зах. чыгункі (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 23.7.1956. Асабовая справа К. № 6432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".