Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КІСЯЛЁВА (КИСЕЛЕВА) Ганна Цярэнцеўна
[1889 ці 1890, Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Да 1929 жыла ў Старадубе Бранскай вобл. Арыштавана 27.11.1929. Праходзіла па справе епіскапа Дамаскіна (Цэдрыка). Абвінавачвалася ў тым, што «ў сваёй кватэры прымала на начлег вернікаў, якія прыязджалі да епіскапа». Асуджана 28.5.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа К. і інш. захоўваецца ў архіве УФСБ Бранскай вобл.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.