Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КІРЫЛОВІЧ (КИРИЛОВИЧ) Феафан Іванавіч 

КІРЫЛОВІЧ (КИРИЛОВИЧ) Феафан Іванавіч

[1873, мяст. Чарняўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1.10.1938 (?), Магілёў, турма НКВД], іерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю (?). Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 1.3.1938. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў паводле пастановы калегіі НКВД як «удзельнік шпіёнскай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. святароў № 5070 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".