Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КЕРНАЖЫЦКІ (КЕРНАЖИЦКИЙ) Павел Іванавіч 

КЕРНАЖЫЦКІ (КЕРНАЖИЦКИЙ) Павел Іванавіч

[1882, в. Стаўбун Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Усясвяцкай царквы в. Пірэвічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 11.5.1927 у Гомелі. Асуджаны калегіяй АДПУ 16.9.1927 да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У 1930-я г. настаяцель Пакроўскага храма ў Магілёве. Паўторна арыштаваны 2.10.1935. Прыгавораны 21.4.1936 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 8.8.1988, па другой (№ 9394; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 27.2.1969.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".