Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАШНЯРОЎ (КОШНЕРОВ) Мікалай Мікітавіч
[1873, в. Цітаўка, цяпер Раслаўскі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1910 настаяцель Барыса-Глебскага храма в. Макрадка Чавускага пав., Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.9.1929. Асуджаны 2.11.1929 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі на Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.6.1991. Асабовая справа К. № 15278 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.