Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАШКО (КОШКО) Якаў Фёдаравіч 

КАШКО (КОШКО) Якаў Фёдаравіч

[1889, в. Таль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. — люты 1933, Мінск, турма НКВД], стараста Свята-Троіцкай царквы в. Таль. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 8.1.1933. Асуджаны 14.2.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Таксама была рэпрэсавана сям’я К. Рэабілітаваны 31.3.1962 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа К. № 17537-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Жития священномучеников Минской епархии. С. 70.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".