Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАТОВІЧ (КОТОВИЧ) Антоній 

КАТОВІЧ (КОТОВИЧ) Антоній

Протаіерэй. Да 1914 настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма в. Амельянец Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. Пасля служыў у  царкве в. Кукалаўка Александрыйскага пав. Херсонскай губ., другім святаром Пакроўскага храма ў Александрыі. З 1925 пасля закрыцця прыхода адпраўляў тайныя богаслужэнні. Арыштаваны і асуджаны да высылкі ў Сібір. Паводле некаторых звестак, расстраляны ў 2-й палове 1930-х г.

Кр.: За Христа пострадавшие.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".