Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Яўгеній Антонавіч 

КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Яўгеній Антонавіч

[1887, в. Кляпін (Кляпіна) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1910), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Надзейкавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. У 1920-я г. настаяцель Успенскага храма в. Галяні 1-я Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 8.3.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Андрэем Казловым (н. ў 1875), Дзянісам Парфяненкам (1862), Ісакам Парэцкім (1886), Пятром Парэцкім (1884). Асуджаны 22.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 10334-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр..: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. Мн., 1994.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".