Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАСМАЧЭЎСКІ (КАСМАЧЕВСКИЙ) Аляксій Васілевіч 

КАСМАЧЭЎСКІ (КАСМАЧЕВСКИЙ) Аляксій Васілевіч

[1864, Быхаўскі пав. Магілёўскай губ. — ?]. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель храма в. Антонава Буда Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.4.1930. Праходзіў па адной справе з царкоўным актывістам Фёдарам Шутавым (н. ў  1870). Асуджаны 28.5.1930 калегіяй АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.11.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 11188 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".