Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАРЭЦКІ (КОРЕЦКИЙ) Аляксій Барысавіч 

КАРЭЦКІ (КОРЕЦКИЙ) Аляксій Барысавіч

[1887, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], манах. Беларус. З сям’і службоўца. Арыштаваны 7.4.1931 у Крычаве Магілёўскай вобл. Асуджаны 17.5.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 11227 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".