Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАРЫШАЎ (КАРИШЕВ) Яўлампій Аляксеевіч 

КАРЫШАЎ (КАРИШЕВ) Яўлампій Аляксеевіч

[1894, в. Кунач Лівенскага (?) пав. Арлоўскай губ., Расія — ?], святар. Рускі. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Полацка. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 17.11.1930. Асуджаны 25.11.1930 з псаломшчыкам Іванам Федаровічам асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Вішэрскі канцлагер АДПУ Уральскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.5.1992 пpакуpатуpай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 22077-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".