Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАРОТКІ (КОРОТКИЙ) Мікалай Міхайлавіч 

КАРОТКІ (КОРОТКИЙ) Мікалай Міхайлавіч

[1874, в. Благавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у  Крыжаўздзвіжанскім храме в. Замачак Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 15.9.1929. Асуджаны 20.1.1930 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 9800 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".