Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАРОЛЬ (КОРОЛЬ) Пётр 

КАРОЛЬ (КОРОЛЬ) Пётр

[1877 — 1930 (?), турма АДПУ], протаіерэй. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1903). З 1904 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Грабаў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. З 1909 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ Ігуменскага Раства-Багародзіцкага сабора. З 1914 законанастаўнік Барысаўскай жаночай настаўніцкай гімназіі. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага сабора ў Ігумене (цяпер Чэрвень) Мінскай вобл., Ільінскай царквы ў Тураве Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл., благачынны. Арыштаваны 17.1.1930. Асуджаны 12.3.1930 да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и  церковь Христову пострадавших.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".