Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАРАСКЕВІЧ (КАРАСКЕВИЧ) Канстанцін Лаўрэнавіч 

КАРАСКЕВІЧ (КАРАСКЕВИЧ) Канстанцін Лаўрэнавіч

[1879, в. Пустынкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Да 1907 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Прылессе Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Баршчоўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 27.5.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.7.1931 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".