Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАНАПЛЁЎ (КОНОПЛЕВ) Патап Фёдаравіч
[1885, в. Васілевічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — ?], царкоўны актывіст. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа К. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.