Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАМІНСКІ (КАМИНСКИЙ) Майсей Іванавіч
[24.7.1894 мяст. Жытныя Горы Кіеўскай губ., цяпер Украіна — ?]. Украінец. З духоўнага саслоўя. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У 1930-я г. служыў псаломшчыкам у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Вялікая Лысіца былога Навагрудскага пав., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 13.7.1940 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 27968-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.