Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАМЕНЦАЎ (КАМЕНЦЕВ) Леанід Іванавіч
[1888, в. Петрапаўлава, цяпер Смаленскай вобл., Расія — ?]. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў дыяканам у Свята-Троіцкай царкве в. Морына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.6.1941 ў в. Дакудава Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1947 УМДБ Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 2534 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.