Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАЛОША Сімяон Іванавіч
[8.3.1892, в. Лань Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 12.9.1957], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Ланскае 2-класнае вучылішча. З 1939 служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1950. Вызвалены ў 1952. З 1953 дыякан-псаломшчык Свята-Троіцкага храма в. Салтанаўшчына таго ж р-на, з 1955 Іаана-Прадцечанскай царквы в. Гавязна таго ж р-на.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.