Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАЗАКОВА (КОЗАКОВА) Елена Філімонаўна
[1886, в. Корасць Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сястра Анастасіі, Акіма і Івана Казаковых. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту манахіня Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра ў Полацку. Арыштавана 8.3.1932 у Віцебску па адрасе: вул. Бебеля, д. 16. Асуджана 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «сувязь з членамі контррэвалюцыйнай групы і антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
26.2.1932 органамі АДПУ у в. Корасць арыштаваны рабочы калгаса «Чырвоны партызан», бацька траіх дзяцей Казакоў Акім Філімонавіч (н. ў 1897 у в. Корасць), брат Елены, Анастасіі і Івана Казаковых. 23.5.1932 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 20877-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
26.5.1932 органамі АДПУ у в. Корасць арыштаваны рабочы калгаса «Чырвоны партызан» бацька траіх дзяцей Казакоў Іван Філімонавіч (н. ў 1888 у в. Корасць), брат Елены, Анастасіі і Акіма Казаковых. 21.8.1932 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 20810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.