Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАВАЛЕНКА (КОВАЛЕНКО) Ціт Аляксандравіч
[1875 (?), в. Ільінка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н (паводле інш. звестак Дуброўка Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н) — ?, НКВД], святар, верагодна, брат Анісіма і Івана Каваленкаў. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў пастырскія курсы. Першы раз арыштаваны ў 1919. Неўзабаве вызвалены. Зноў арыштаваны 21.7.1925. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Асуджаны не быў. У трэці раз арыштаваны 28.3.1931 у в. Рудзькаўкі (?), цяпер тэрыторыя Магілёўскага р-на (вёска не існуе). 29.5.1931 калегіяй АДПУ прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік кулацка-бандыцкай групоўкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.7.1989.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.