Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІЎЛІЕЎ (ИВЛИЕВ) Пётр Іванавіч 

ІЎЛІЕЎ (ИВЛИЕВ) Пётр Іванавіч

[1880, станіца Арчыдзінская, цяпер Міхайлаўскі р-н Валгаградскай вобл., Расія — ?]. Рускі. У 1920-я г. настаяцель Успенскага храма в. Блужа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 16.2.1930. Асуджаны 5.3.1930 з дыяканам царквы Іванам Наўроцкім і шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа І. і інш. № 29919-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".