Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ІВАШКА (ИВАШКО) Яўгеній
[26.8.1899, в. Мхерына (Мхерын) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 11.11.1937, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. Сын Аляксандра Івашкі* . Рукапаложаны ў іерэя (1.4.1924). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Паўлавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1926 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Лошніца Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. З 1927 — у Георгіеўскай царкве в. Юравічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1927. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення (1930) служыў у храмах с. Пагромнае і с. Мядзвецкае Бузулукскага р-на Арэнбургскай вобл. З 1932 у с. Васкрасенскае Ржэўскага р-на Калінінскай (цяпер Цвярской) вобл., с. Успенскае і г. Мурам Уладзімірскай вобл., с. Завідава і с. Спас-Бераза (Спас-Бяроза) Аленінскага р-на Калінінскай (Цвярской) вобл., благачынны. Зноў арыштаваны 22.10.1937. Асуджаны 9.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.6.1989 Цвярской абл. пракуратурай.
Жонка святара Антаніна памерла 19.2.1931, дачка Ларыса (н. ў 1926) — у 1999 ці 2000.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области; www.fond.ru.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.